Адукацыя ў Фінляндыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адукацыя ў Фінляндыі (фінск.: Koulutus Suomessa) — сетка адукацыйны устаноў на тэрыторыі Фінляндыі. Па дадзеных Цэнтра статыстыкі на канец 2011 года ў краіне дзейнічала 3934 навучальныя ўстановы, у якіх налічвалася 1940000 навучэнцаў.[1]
Сярод 29 універсітэтаў дзесяць так званых «шматфакультэтных» і дзесяць спецыялізаваных вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку тры політэхнічныя ўніверсітэта, тры вышэйшыя эканамічныя навучальныя ўстановы (напрыклад, Хельсінкская школа эканомікі) і чатыры мастацкіх вышэйшых навучальных установы. У 29 прафесійных ВНУ Фінляндыі ў 2000 годзе вучылася каля 114000 студэнтаў. У 2011 годзе колькасць абітурыентаў, якія паступалі ва ўніверсітэты Фінляндыі склала 66 400 чалавек (на 17 000 месцаў).[2]
За перыяд з 1996 па 2011 гады ў краіне скарацілася колькасць агульнаадукацыйных школ з 3 400 да 2837 (колькасць сярэдніх школ склала 2719, а ў іх налічвалася 522400 вучняў; спецыялізаваных сярэдніх школ налічвалася 118). 95 сярэдніх школ і спецыялізаваных агульнаадукацыйных школ было зачынена ці аб'яднана з іншай навучальнай установай. Больш за ўсё пераменаў у агульнаадукацыйных школах адбылося ў правінцыі Паўночная Пох'янмаа.
Па дадзеных ААН[3] і даследаваннях PISA[4] Індэкс адукацыі (Education index) у Фінляндыі адзін з самых высокіх у свеце. У 2012 годзе Фінляндыя працягвае захоўваць лідарства ў сусветным рэйтынгу сістэм адукацыі,[5] а фінскія школьнікі па дадзеных міжнароднай арганізацыяй IEA займаюць па школьным навыкам перадавыя месца сярод навучэнцаў з іншых краін.[6]