Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2015
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2015 (англ.: China Open 2015, таксама вядомы як BAIC Motor China Open 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 30 сакавіка па 5 красавіка 2015 года ў спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта, у горадзе Пекін, Кітай. Турнір стаў 16-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай «China International» і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд турніру склаў £478 000, з якіх £85 000 атрымаў пераможца.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2015 | |
Сезон | 2014/2015 |
---|---|
Тэрміны | 30 сакавіка — 5 красавіка 2015 |
Арэна | Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта |
Горад | Пекін |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | BAIC Motor |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £478,000 |
Прызавыя пераможцы | £85,000 |
Мінулы чэмпіён | Дзін Цзюньхуэй |
Фінал | |
Пераможца | Марк Сэлбі |
Фіналіст | Гэры Уілсан |
Лік | 10:2 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 68 (+64) |
Колькасць матчаў | 66 (+64) |
Колькасць фрэймаў | 497 (+444) |
Колькасць соценных серый | 37 (+23) |
Найвышэйшая серыя | 145 (Марк Сэлбі) (кваліфікацыя: 134 (Роберт Мілкінс)) |
←2014 ● Адкрыты чэмпіянат Кітая ● 2016→ | |
Снукерны сезон 2014/2015 | |
←Players Championship | Чэмпіянат свету→ |
Турнір уключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў на працягу двух дзён з 14 па 15 лютага 2015 года (за паўтара месяцы да асноўнай стадыі) і ў якім гулялі 128 удзельнікаў (64 матчы). Пераможцы аўтаматычна траплялі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся чацвёра ўладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць чацвярых выпадковых гульцоў з 32 ніжэйшых сеяных, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 64 снукерыста гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу. У першых раўндах (да паядынкаў 1/8 фіналу) на арэне выкарыстоўвалася 6 гульнявых сталоў.
Пераможцам турніру стаў чэмпіён свету Марк Сэлбі, які перайграў на сваім шляху да тытула Бары Пінчэса ў кваліфікацыі (5:1), Марка Джойса (5:3), Эліата Слесара (5:0), Дэвіда Гілберта (5:2), Роберта Мілкінса ў чвэрцьфінале (5:4), Курта Мэфліна ў паўфінальным матчы (6:3) і Гэры Уілсана ў фінальным паядынку з лікам 10:2. Такім чынам, 31-гадовы англічанін выйграў рэйтынгавы турнір, не згуляўшы ніводнага матча супраць гульцоў, якія ўваходзілі ў топ-16 сусветнага рэйтынгу. Гэтая перамога стала шаснаццатым прафесійным і шостым рэйтынгавым тытулам у кар’еры лідара рэйтынгу, а таксама другім спаборніцтвам рэйтынгавага ўзроўню, выйграным Сэлбі ў 2015 годзе (пасля German Masters).