Імперская трансантарктычная экспедыцыя
палярная экспедыцыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Імпе́рская трансантаркты́чная экспеды́цыя 1914—1917 гадоў (англ.: Imperial Trans-Antarctic Expedition) — другая экспедыцыя пад камандаваннем сэра Эрнэста Шэклтана, мэтай якой было перасячэнне ўсяго Антарктычнага мацерыка. Дасягнуць пастаўленай мэты не ўдалося, аднак у аналах гісторыі гэтая экспедыцыя стала прыкладам прафесіяналізму і цягавітасці палярнікаў, якія здолелі выжыць у экстрэмальных умовах. Экспедыцыя лічыцца апошнім вялікім падарожжам «Залатога веку палярных даследаванняў», якое выкарыстоўвала тэхналогіі XIX стагоддзя, калі абмежаваная ў рэсурсах каманда была цалкам адрэзаная ад знешняга свету. Далей у антарктычных экспедыцыях выкарыстоўваліся прынцыпова іншыя тэхналогіі і сродкі сувязі[1].
Імперская трансантарктычная экспедыцыя | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Экспедыцыйнае судна «Эндзьюранс» пад ветразямі. Франтыспіс кнігі Шэклтана «Поўдзень» (1919) | |||||||||||
| |||||||||||
Склад | |||||||||||
56 чалавек (па 28 чалавек у атрадах Мора Уэдэла і Мора Роса) | |||||||||||
Маршрут | |||||||||||
Плаванне «Эндзьюранса» Дрэйф «Эндзьюранса» ў ільдах Дрэйф каманды ў лядовым лагеры пасля гібелі судна і плаванне да в. Элефант (Мардвінава) Плаванне на «Джэймсе Кэйрдзе» Меркаваны трансантарктычны пераход Плаванне «Аўроры» Дрэйф і вяртанне «Аўроры» Маршрут дапаможнага атрада | |||||||||||
Страты | |||||||||||
Загінулі тры чалавекі з каманды «Аўроры», якія засталіся на в. Роса, уключаючы камандзіра атрада — Э. Макінтоша |
Экспедыцыя ўключала два атрады на караблях «Эндзьюранс» і «Аўрора». Група Шэклтана на «Эндзьюрансе» павінна была падысці да ўзбярэжжа мора Уэдэла, перазімаваць у заліве Фазеля і наступным антарктычным летам выступіць да Паўднёвага полюса. Другі атрад, будучы на в. Роса ў праліве Мак-Мёрда, павінен быў закласці склады для паспяховага вяртання атрада Шэклтана. У выніку «Эндзьюранс» быў заціснуты ў пакавых льдах і пачаў незапланаваны дрэйф, падчас якога быў раздаўлены льдамі і затануў, а «Аўрора», якую сарвала з якарнай стаянкі ў праліве Мак-Мёрда, пасля зацяжнога дрэйфу з цяжкасцю вярнулася ў Новую Зеландыю. Каманда Шэклтана здолела выратавацца без страт, абапіраючыся толькі на ўласныя сілы. З 10 чалавек, якія засталіся на в. Роса, загінулі трое. Паколькі экспедыцыя праходзіла падчас Першай сусветнай вайны, яна апынулася практычна незаўважанай сучаснікамі.