Іван Фёдаравіч Паскевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Фёдаравіч Паскевіч (8 (19) мая 1782, Палтава — 20 студзеня (1 лютага) 1856, Варшава) — расійскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч, генерал-фельдмаршал. Адзін з чатырох поўных кавалераў ордэна Св. Георгія.
Іван Фёдаравіч Паскевіч | |
---|---|
руск.: Иван Фёдорович Паскевич | |
| |
Дата нараджэння | 8 (19) мая 1782[3][4] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня (1 лютага) 1856[3] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Фёдар Рыгоравіч Паскевіч[d] |
Маці | Ганна Восіпаўна з Карабанькаў |
Жонка | Лізавета Аляксееўна Паскевіч[d][5][6][…] |
Дзеці | Фёдар Іванавіч Паскевіч, Anastasiya Paskevich[d], Anna Paskevich[d] і Alexandra Balashova[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | Руская імператарская армія |
Гады службы | 1800—1856 |
Званне | генерал-фельдмаршал |
Бітвы/войны | Салтанаўка, Смаленск[ru], Барадзіно, Вязьмай[ru], Дрэздэн[ru], Лейпцыг[ru] |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саслужывец Мікалая I (у 1817—1819 гадах), уваходзіў у лік яго давераных асоб. У якасці члена Вярхоўнага суда па справе дзекабрыстаў[ru] змог абараніць ад пераследу свайго сваяка А. С. Грыбаедава. У кіраванне Мікалая кіраваў такімі буйнымі ваеннымі аперацыямі, як аперацыя ва Усходняй Арменіі і ўзяцце Тэбрыза (за што ўганараваны быў ганаровым тытулам[ru] графа Эрыванскага) і задушэнне лістападаўскага паўстання ў Польшчы (за што ўганараваны тытулам святлейшага князя[ru] Варшаўскага).
Галоўнакамандуючы на Каўказе (1827—1829), намеснік Царства Польскага (1832—1856), старшыня дэпартамента Спраў Царства Польскага Дзяржаўнага савета[7], член Камітэта міністраў[ru]. Пасля падпісання Адрыянопальскага міра[ru] (1829) атрымаў фельдмаршальскае жазло. Купіў у Румянцавых[ru] і зноўку ўладкаваў палацава-паркавую рэзідэнцыю ў Гомелі, дзе і пахаваны.