Іанічнае мора
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іані́чнае мо́ра: цэнтральная частка Міжземнага мора, змешчаная паміж Балканскім і Апенінскім паўвастравамі і астравамі Крыт і Сіцылія. На поўначы пралівам Атранта злучаецца з Адрыятычным морам, на захадзе — Месінскім пралівам з Тырэнскім морам. Амывае берага Італіі, Албаніі і Грэцыі.
Хуткія факты Іанічнае мора, Размяшчэнне ...
Іанічнае мора | |
---|---|
Размяшчэнне | Міжземнамор'е |
Плошча | 169 тыс. км² |
Найбольшая глыбіня | 5121 м |
Сярэдняя глыбіня | 2083 м |
Закрыць
Плошча 169 тыс. км². Глыбіня да 5121 м. Тэмпература вады летам (жнівень) 25—26 °C, зімой (люты) — 13—15 °C. Салёнасць 37—38 ‰. Прылівы паўсуткавыя, да 0,4 м, згонна-нагонныя ваганні узроўню вады ля берагу да 1,2 м. Берагі моцна парэзаныя, буйныя залівы — Патраікос, Карынфскі, Таранта. Уздоўж усходняга берагу — Іанічныя астравы.
Асноўныя порты і ВМБ: Патры, Керкіра, Карынф (усе — Грэцыя), Таранта, Рэджа-ды-Калабрыя, Месіна, Катанія, Аўгуста (усе — Італія).