Штутгарт
сталіца зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг (Нямеччына) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шту́тгарт (па-нямецку: Stuttgart) — горад у Нямеччыне, сталіца зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг. Адзін з найважнейшых прамысловых цэнтраў Нямеччыны і важны культурны цэнтар. Месьціцца на беразу ракі Нэкару ва ўрадлівай даліне. Гэта шосты паводле колькасьці насельніцтва горад Нямеччыны, маючы на сваім рахунку 630 305 чалавек паводле стану на 31 сьнежня 2020 году. У той жа час Штутгарт ёсьць цэнтрам аглямэрацыі з насельніцтвам 2,8 млн чалавек[4], а таксама цэнтар мэтрапольнага рэгіёну Штутгарт, у якім пражывае каля 5,3 млн чалавек[5]. Горад як мэгаполіс нязьменна ўваходзіць у сьпіс самых заможных мэгаполісаў Эўропы паводле паказчыку СУП. Mercer улучыла Штутгарт у свой сьпіс гарадоў паводле якасьці жыцьця на 21 радок.
Штутгарт | |||||
ням. Stuttgart | |||||
| |||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Бадэн-Вюртэмбэрг | ||||
Кіраўнік: | Франк Нопэр[d][1] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 0711 | ||||
Паштовы індэкс: | 70173, 70174, 70176, 70178, 70180, 70182, 70184, 70186, 70188, 70190, 70191, 70192, 70193, 70195, 70197, 70199, 70327, 70329, 70372, 70374, 70378, 70435, 70437, 70439, 70376, 70469, 70499, 70563, 70565, 70567, 70569, 70597, 70599, 70619 | ||||
Нумарны знак: | S | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°46′39″ пн. ш. 9°10′48″ у. д. | ||||
Штутгарт | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.stuttgart.de |
З даўніх часоў горад кіраваўся Вюртэмбэргамі, якія зрабілі горад сталіцай спачатку свайго графства, а потым герцагства і каралеўства. Да 1918 году Штутгарт квітнеў, не зважаючы на няўдачы ў Трыццацігадовай вайне і разбуральныя паветраныя налёты хаўрусьнікаў на горад падчас Другой сусьветнай вайны праз наяўнасьць у горадзе буйной аўтамабільнай вытворчасьці. Аднак, да 1952 году горад аднавіўся і стаў буйным эканамічным, прамысловым, турыстычным і выдавецкім цэнтрам, якім ёсьць і дасюль[6]. Штутгарт таксама ёсьць важным транспартным вузлом і валодае сёмым паводле велічыні аэрапортам Нямеччыны. Некалькі буйных кампаніяў маюць сваю штаб-кватэру ў Штутгарце, у тым ліку Porsche[7], Bosch[8], Mercedes-Benz[9] і Daimler AG[10].