Чоктаўская мова
мова маскогі, якой карыстаецца чоктаўскі народ / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чоктаўская мова, мова чоктаў — традыцыйная мова амэрыканскіх індзейцаў чоктаў, якія жывуць у паўднёва-ўсходняй частцы ЗША, уваходзіць у сям’ю мускоскіх моваў. Чоктаўская мова была вядомая як лінгва-франка жыхароў памежнай паласы ў пачатку 19 стагодзьдзя, сярод якіх былі і амэрыканскія прэзыдэнты Эндру Джэксан і Ўільям Генры Гарысан. Мова вельмі падобная да мовы чыкасаў, і некаторыя лінгвісты нават мяркуюць што гэта два дыялекты адной мовы, але носьбіты мовы чоктаў сьцьвярджаюць, што чыкасаўская мова для іх незразумелая. Агульная колькасьць носьбітаў паводле перапісу 2010 году складала 10400 чалавек.
Quick Facts Ужываецца ў, Рэгіён ...
Чоктаўская | |
Chahta' | |
Ужываецца ў | ЗША |
---|---|
Рэгіён | паўночны ўсход штату Аклагома, штаты Місысыпі, Луізыяна, Тэнэсі |
Колькасьць карыстальнікаў | 10 400 (2010 год)[1] |
Клясыфікацыя | Мускоскія Чоктаўская мова |
Афіцыйны статус | |
Рэгулюецца | — |
Статус: | 6b Пад пагрозай[d][2] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-3 | cho |
Close