Цяжарнасьць чалавека
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цяжарнасьць чалавека (лац. Graviditas) — выношваньне жанчынай плода ад апладненьня да родаў. Зь яе надыходам у жанчыны спыняюцца плоцевыя цыклы, павялічваецца патрэба ў пажыўных рэчывах і вітамінах, зьніжаецца тонус маціцы для папярэджваньня выкідыша. Звычайна доўжыцца 9 месяцаў (280 дзён). Аплодненыя заплодкаваныя вузы рухаюцца па маціцавай трубе ў маціцу і ўкараняюцца ў яе сьценку. На месцы ўкараненьня ўтвараецца пляцэнта. Аб’ём маціцы павялічваецца ў 500 разоў, яе маса ў 25 разоў[1].