Франшыза
дамова наданьня карыстальніку за ўзнагароджаньне права найменьня і камэрцыйнай таямніцы праваўладальніка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Франшы́за (франц. franchise — прывілей) — дамова наданьня карыстальніку за ўзнагароджаньне права найменьня і камэрцыйнай таямніцы праваўладальніка.
Віды: бестэрміновая і тэрміновая, сусьветная і тэрытарыяльная. Вызначае найменшы і найбольшы абсягі выкарыстаньня адпаведных правоў датычна пэўнага віду прадпрымальніцтва. Бакамі франшызы могуць выступаць прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Узнагароджаньне выплочваецца ў выглядзе адлічэньня ад выручкі або вызначанай пэрыядычнай ці разавай выплаты. Заключаецца пісьмова і падлягае ўліку ў патэнтным органе[1].