Мерны клімат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мерны клімат[1], або клімат мерных шырот, характэрны для мернага геаграфічнага пасу пераважна Паўночнай паўкулі, паміж 40 і 65° з. ш. і 42 і 58° паўд. ш. У Паўночнай паўкулі больш за 1/2 паверхні мернага пасу займае суша, у паўднёвай — 98% тэрыторыі пакрывае мора. Мерны клімат адзначаецца частымі і моцнымі зьменамі ціску і тэмпэратуры паветра і кірункаў ветру, якія адбываюцца праз інтэнсіўную дзейнасьць цыклёнаў.