Тэмпэратура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тэмпэрату́ра (па-лацінску: temperatura — належнае зьмешваньне, нармальны стан) — фізычная велічыня, якая прыкладна характарызуе сярэднюю кінэтычную энэргію часьцінак макраскапічнай сыстэмы, якая прыходзіцца на адну ступень свабоды, зьмешчанай у стане тэрмадынамічнай раўнавагі.
У сыстэме СІ тэмпэратура вымяраецца ў кельвінах. Але на практыцы часта ўжываюць градусы Цэльсія з-за прывязкі да важных характарыстак вады — тэмпэратуры плаўленьня (0 °C) і тэмпэратуры кіпеньня (100 °C). Гэта зручна, бо большасьць кліматычных працэсаў, працэсаў у жывой прыродзе і г. д. зьвязаныя з гэтым дыяпазонам.
Існуюць таксама шкалы Фарэнгайта і некаторыя іншыя.