Уласнасьць
прысваеньне і набыцьцё сродкаў вытворчасьці і прадметаў спажываньня ў сваю прыналежнасьць і уладу / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ула́снасьць — прысваеньне і набыцьцё сродкаў вытворчасьці і прадметаў спажываньня ў сваю прыналежнасьць і уладу ў ходзе вытворчасьці, разьмеркаваньня, абмену і спажываньня.
- Ня варта блытаць з маёмасьцю.
Мае галоўнае значэньне ў грамадзтве, бо аснову гаспадарчага жыцьця складае пэўны від хады вытворчасьці. Вызначае сутнасьць паноўных у грамадзтве гаспадарчых дачыненьняў праз сродкі працы, якія ёсьць дзейнай часткай сродкаў вытворчасьці. Заканадаўства ўстанаўлівае прававыя ўмовы грамадзкіх дачыненьняў валоданьня(en), карыстаньня і распараджэньня маёмасьцю, што належыць асобам і ўраду. Уласьнікі надзяляюцца правам праз набыцьцё гаспадарчымі дачыненьнямі выгляду правадачыненняў. Разьмеркаваньне між уласьнікамі залежыць ад вынікаў грамадзкага ўзнаўленьня. Дзяржава бароніць умовы разьвіцьця ўласнасьці праз наданьне правоў ажыцьцяўленьня гаспадараньня[1].