Тынкоўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тынко́ўка, або тынк — аддзелачны зацьвярдзелы слой, утвораны будаўнічым растворам на паверхні канструкцыйных элемэнтаў, частак будынкаў і збудаваньняў. Тынкавальныя растворы зьвязваюцца вапнай, цэмэнтам, гіпсам, глінай, магнэзытам.
У сучасным будаўніцтве выкарыстоўваюць тынкоўкі:
- звычайную (для выраўноўваньня паверхні агараджальных канструкцый),
- адмысловую (водатрывалую і воданепранікальную, акустычную, паветранепранікальную, цеплаізаляцыйную, вогнезасьцерагальную і інш.),
- дэкаратыўную (для павышэньня эстэтычнай выразнасьці будынкаў і збудаваньняў у растворы дадаюць каляровыя і крышталічныя запаўняльнікі, мармуровы пясок, сьлюду, рознакаляровую шкляную крошку і каляровыя пігмэнты). Мастацкі эфэкт дэкаратыўнай тынкоўкі дасягаецца таксама рэльефнай апрацоўкай слоя каменячосным інструмэнтам для імітацыі фактуры натуральнага каменю.