Туніс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Туніс (па-арабску: تونس), афіцыйны назоў — Туніская Рэспубліка (الجمهرية التونسية) — дзяржава на міжземнаморскім узьбярэжжы Паўночнай Афрыкі. На поўначы і ўсходзе абмываецца Міжземным морам, на захадзе і паўднёвым захадзе мяжуе з Альжырам, на паўднёвым-усходзе — зь Лібіяй. Па плошчы Туніс самая малая краіна Магрыбу.
Хуткія факты
Туніс Al-Jamhūriyyah at-Tūnisiyyah الجمهورية التونسية | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: حرية، نظام، عدالة Ḥurriyyah, Niẓām, ‘Adālah «Свабода, лад і справядлівасьць» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Himat Al Hima» | |||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Сталіца | Туніс | ||||
Найбуйнейшы горад | Туніс | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт Прэм’ер-міністар |
Унітарная прэзыдэнцкая рэспубліка Мансэф Марзукі Мехди Джомаа | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
92 месца ў сьвеце 163 610 км² 5 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
79 месца ў сьвеце 11 245 284 63/км² | ||||
СУП • агульны (2011) • на душу насельніцтва |
67 месца ў сьвеце $101,831 млрд $9557 | ||||
Валюта | Туніскі дынар (TND) | ||||
Часавы пас | CET (UTC+1) | ||||
Незалежнасьць — ад Францыі |
20 сакавіка 1956 году | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .tn | ||||
Тэлефонны код | +216 | ||||
Закрыць
Поўдзень краіны заняты Сахарай, рэшта — урадлівай глебай і 1300 км міжземнаморскага ўзьбярэжжа.
Туніс мае цесныя адносіны з Эўрапейскім зьвязам, зь якім заключаная дамова аб асацыяцыі, і арабскім сьветам. Туніс зьяўляецца сябрам Зьвязу арабскага Магрыбу, Арабскай лігі і Афрыканскага зьвязу.