Сьцяг Латвіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьцяг Ла́твіі ўяўляе сабой палатно 1:2 і складаецца зь дзьвюх гарызантальных цёмна-чырвоных палосаў, якія пасярэдзіне разьдзяляюцца тонкай белай палоскаю. Кожная з чырвоных палосак пры гэтым удвая таўсьцейшая за белую палоску. Чырвоны колер сымбалізуе кроў, што была пралітая за свабоду Латвіі. Варты ўвагі своеасаблівы карычнева-чырвоны колер (код: «201C»), вядомы ў сьвеце таксама як «Латыскі чырвоны» («Latvian Red»). Белы колер сымбалізуе чысьціню і справядлівасьць.
Хуткія факты Прапорцыі, Прыняты ...
Сьцяг Латвіі | |
Латвія | |
Сьцяг Латвіі | |
Прапорцыі | 2:1[d] |
---|---|
Прыняты | 20 студзеня 1923 |
Закрыць
Заканадаўства абавязвае вывешваць сьцяг на дамах падчас дзяржаўных сьвятаў[1].