Сьцяг
палатно з пэўным графічным дызайнам, якое служыць як сымбаль нечага / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьцяг — палотнішча правільнай геамэтрычнай (звычайна прамавугольнай) формы. Дзяржаўны сьцяг зьяўляецца адным зь дзяржаўных сымбаляў. Акрамя дзяржаўнага, краіна можа мець вайсковы і камэрцыйныя (гандлёвыя) сьцягі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Сьцяг (неадназначнасьць).
Свае сьцягі маюць ня толькі дзяржавы, але і некаторыя рэгіёны і гарады, ці міжнародныя арганізацыі (напрыклад ААН), камэрцыйныя кампаніі, нацыянальныя рухі, грамадзкія рухі (сьцяг пацыфістаў), і, нават, мовы (сьцяг эспэранта).
Акрамя таго, сыгнальныя сьцягі выкарыстоўваюцца на флёце для перадачы інфармацыі паміж караблямі.