Сан-Марына
дзяржава ў Паўднёвай Эўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Сан-Марына (па-італьянску: Repubblica di San Marino (зьвесткі), [sam maˈriːno], па-раманьёльску: Ripóbblica d' San Marein), таксама Найсьвятле́йшая рэспу́бліка Сан-Мары́на (па-італьянску: Serenissima Repubblica di San Marino) — краіна ў Паўднёвай Эўропе, з усіх бакоў абкружаная Італіяй. Пятая з найменшых краінаў сьвету паводле тэрыторыі і найменшая краіна ў Савеце Эўропы паводле колькасьці насельніцтва. Плошча складае 61 км², насельніцтва налічвае больш за 33 тыс. чалавек. Сталіцай зьяўляецца горад Сан-Марына.
Сан-Марына італ. Serenissima Repubblica di San Marino | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Libertas | |||||
Дзяржаўны гімн: «Inno Nazionale della Repubblica» | |||||
Афіцыйная мова | італьянская | ||||
Сталіца | Сан-Марына | ||||
Найбуйнейшы горад | Дагана | ||||
Форма кіраваньня Капітаны-рэгенты |
Парлямэнцкая рэспубліка Марыя Люіза Бэрці Мануэль Ч’явата | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
223-е месца ў сьвеце 61,2 км² 0 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2021) • шчыльнасьць |
191-е месца ў сьвеце 33 600 520/км² | ||||
СУП • агульны (2022) • на душу насельніцтва |
192-е месца ў сьвеце $1,62 млрд $47 700 | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць | 3 верасьня 301 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .sm | ||||
Тэлефонны код | +378 |
Краіна разьмяшчаецца на паўночна-ўсходнім схіле Апэнінскіх гор, ня мае выхаду да мора.
Сан-Марына — самая старажытная незалежная краіна ў сьвеце. Яна была заснаваная 3 верасьня 301 году каменячосам Марынусам з Арбы, ад якога й займела назву. Сан-Марына кіруецца па Leges Statutae Republicae Sancti Marini — шасьці зборніках законаў, напісаных лацінай у XVI стагодзьдзі. Паводле канстытуцыі, парлямэнт (Вялікая і генэральная рада), кожныя паўгады абірае двух капітанаў-рэгентаў, якія маюць аднолькавыя паўнамоцтвы.
У наш час эканоміка краіны грунтуецца на фінансавым сэктары, прамысловасьці, сфэры паслугаў, продажах і турызьме. Сан-Марына ёсьць адной з самых заможных краінаў у сьвеце паводле паказчыку сукупнага унутранага прыбытку на чалавека, а таксама зьяўляецца адным з самых разьвітых рэгіёнаў Эўропы. Эканоміка адрозьніваецца высокай стабільнасьцю з адным з самым нізкім узроўнем беспрацоўя ў Эўропе, а таксама адсутнасьцю зьнешняй запазычанасьці краіны і наяўнасьцю прафіцыту. Тым ня меней, Сан-Марына займае толькі 44-е месца паводле індэксу разьвіцьця чалавечага патэнцыялу, што ёсьць адным з найгоршых паказьнікаў у Заходняй Эўропе.