Беспрацоўе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беспрацо́ўе — працяглая адсутнасьць занятасьці працаздольнага чалавека. Азначае адсутнасьць вытворчасьці і даходу, прастой асноўнага капіталу і страту працоўных сродкаў[1]. Беспрацоўнымі лічацца людзі працаздольнага (18—60 гадоў) узросту, якія ня маюць працы, пры гэтым не зьяўляюцца студэнтамі, пэнсіянэрамі ці ваеннаслужачымі і зарэгістраваныя ў цэнтры занятасьці. Узровень беспрацоўя вымяраецца суадносінамі долі беспрацоўных у насельніцтве. Для вымярэньня ўсіх працаздольных дзеляць на: эканамічна актыўных (занятыя, беспрацоўныя) і пасіўных (студэнты, ваенныя, пэнсіянэры). Паводле закону Оўкэна(en), 2%-ы рост вытворчасьці зьмяншае на 1% цыклічнае беспрацоўе. Выкананьне ўрадамі антыманапольнага заканадаўства спрыяе пераадоленьню беспрацоўя, бо дапамагае самазанятасьці ў выглядзе дробнага прадпрымальніцтва. Скарачэньню працягласьці беспрацоўя ў выніку паскарэньня пошуку найму таксама спрыяе біржа працы[1].
На 2012 г. у сьвеце налічвалася 200 млн беспрацоўных (6% агульнага ліку працаўнікоў), зь іх 74,8 млн (37%) маладых людзей[2].