Рэальнасьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэа́льнасьць, рэчавістасьць[1] (па-лацінску: realis, рэальны) — супольнасьць усіх рэчаў, якія сапраўды існуюць, у тым ліку і сусьвет як адзінае цэлае. У больш шырокім вызначэньні, рэальнасьць уключае ў сябе ўсё, што ёсьць і было, што зьяўляецца назіральным і зразумелым. Яшчэ больш шырокае вызначэньне ўключае ў сябе ўсё, што існавала, існуе ці будзе існаваць, а ня толькі ў розуме, але ў тым ліку й тое, што існуе толькі ў розуме.
Рэальнасьць часьцяком супрацьпастаўляецца таму, што зьяўляецца выдумкай ці ілюзіяй, створанай у розуме ці марах, а таксама таму, што зьяўляецца абстрактным ці ілжывым. Ісьціна ставіцца да таго, што рэальна, у той час як хлусьня спасылаецца на тое, што не зьяўляецца сапраўдным. Выдумкі ня лічацца рэальнымі. Рэальнасьць падзяляюць на суб’ектыўную й аб’ектыўную (рэчаіснасьць), акрамя таго вылучаюць віртуальную рэальнасьць.