Раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Раё́н — назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Беларусі (мэханічна перанесеная з савецкіх часоў), а таксама Расеі, Азэрбайджану, Кыргыстану, Летувы, Малдовы, Таджыкістану, Узбэкістану і Ўкраіны. Традыцыйная беларуская назва адпаведнай адміністрацына-тэрытарыльянай адзінкі ад часоў Вялікага Княства Літоўскага — павет[1][2]. Таксама адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка або пэўная частка гораду.
Пры падзеле краіны звычайна месьціцца на два ўзроўні ніжэй за нацыянальны і можа быць часткай наступных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак:
- вобласьці, вялікага гораду (у Беларусі);
- вобласьці, краю, рэспублікі, аўтаномнай акругі альбо вялікага гораду (у Расеі);
- невялікай рэспублікі СССР, вобласьці, краю, рэспублікі або вялікага гораду буйной ССР (у былым Савецкім Саюзе);
- вобласьці, вялікага гораду, або Аўтаномнай рэспублікі Крым (ва Ўкраіне).
Звычайна раёны маюць пэўную ступень самакіраваньня ў форме публічнага абраньня адміністрацыі раёну (райсавету) і мясцовага кіраўніка адміністрацыі, які часам абіраецца, а часам прызначаецца.