Рамяство
дзейнасьць, якая патрабуе пэўных уменьняў і ведаў кваліфікаванай працы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рамяство (ст.-бел. рукамясло) — вытворчасьць прамысловых вырабаў з дапамогай простых звычаёвых прыладаў.
- Ня варта блытаць з промыслам — працоўным заняткам.
Зьяўляецца першай ступеняй у разьвіцьці прамысловай вытворчасьці. Вызначаецца асабістым майстэрствам рамесьніка і асабістым спосабам вытворчасьці, бо той працуе сам або з малой колькасьцю памагатых. Дало пачатак галінам прамысловасьці[1].