Паўночны Райн — Вэстфалія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўночны Райн — Вэстфа́лія (па-нямецку: Nordrhein-Westfalen) — адна з 16 фэдэральных земляў Нямеччыны, разьмешчаная на захадзе краіны. Гэта чацьвертая паводле плошчы (34 112,52 км²) і найбуйнейшая паводле колькасьці жыхароў (17 932 651; на 31 сьнежня 2018 году) зямля Нямеччыны. Мяжуе на поўначы й паўночным усходзе зь Ніжняй Саксоніяй, на паўднёвым усходзе — з Гэсэнам, на поўдні — з Райнлянд-Пфальцам, на захадзе — з Бэльгіяй і Нідэрляндамі. Сталіца — Дусэльдорф. У Паўночным Райне — Вэстфаліі знаходзіцца 29 з 80 буйных (з насельніцтвам больш за 100 000 чалавек), у тым ліку 9 з 20 найбуйнейшых гарадоў Нямеччыны, гэта наступныя гарады (у дужках колькасьць насельніцтва на 2014 год): Кёльн (1 046 680 жыхароў; чацьвертае месца ў Нямеччыне пасьля Бэрліну, Гамбургу й Мюнхэну), Дусэльдорф (604 527), Дортмунд (580 511), Эсэн (573 784), Дуйсбург (485 465), Бохум (361 876), Вупэрталь (345 425), Білефэльд (329 782) і Бон (313 958). Зямля выбітная сваёй колькасьцю ўнівэрсытэтаў: тут сканцэнтраваная найбольшая колькасьць вышэйшых навучальных устаноў ва ўсім сьвеце[8]. У зямлі найбольшая ў Эўропе сетка навукова-дасьледчыцкіх устаноў. ЮНЭСКО адносіць зямлю Паўночны Райн — Вэстфалія разам з Нью-Ёркам і Парыжам да найважнейшых культурных рэгіёнаў плянэты[9].
Паўночны Райн — Вэстфалія | |
ням. Nordrhein-Westfalen | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | фэдэральная зямля Нямеччыны |
Адміністрацыйны цэнтар | Дусэльдорф[2] |
Найбуйнейшыя гарады | Кёльн, Дусэльдорф, Дортмунд, Эсэн, Дуйсбург і інш. |
Дата ўтварэньня | 23 жніўня 1946[3] |
Прэм’ер-міністар | Hendrik Wüst[d][4] |
Афіцыйныя мовы | нямецкая |
Мовы ва ўжытку | нямецкая, ніжненямецкая |
Насельніцтва |
|
Шчыльнасьць | 524 чал./км² |
Плошча |
|
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 45 м[7] |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+1, UTC+2 |
Код ISO 3166-2 | DE-NW |
Інтэрнэт-дамэн | .nrw |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |