Народнасьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Народнасьць — моўная супольнасьць плямёнаў на аснове сумеснага пражываньня ў адной мясцовасьці, гаспадарчых дачыненьняў і агульнай культуры. Узьнікла пры пераходзе да саслоўнага грамадзтва (рабаўладальніцтва і фэадалізм)[1].
Найбольш старажытныя: грэкі, кітайцы і эгіпцяне. У сярэдзіне IX ст., пасьля распаду Франкіі, пачалі ўтварацца ў Заходняй Эўропе. У IX — пачатку XII ст. у рамках Кіеўскай Русі на ўсходзе Эўропы склаліся русіны[1].