Лэнгстан Г’юз
пісьменьнік ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймз Мэрсэр Лэнгстан Г’юз (па-ангельску: James Mercer Langston Hughes; 1 лютага 1902, Джоплін, Мізуры, ЗША — 22 траўня 1967, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі паэт, празаік, драматург і калумніст. Г’юз вядомы як адзін зь вядучых і ўплывовых пісьменьнікаў культурнага руху «Гарлемскага рэнэсансу» і першаадкрывальнік «джазавай паэзіі».
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Лэнгстан Г’юз | |
па-ангельску: James Mercer Langston Hughes | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 лютага 1901(1901-02-01)[1][2][3] |
Памёр | 22 траўня 1967(1967-05-22)[5][6][7][…] (66 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Джэймз Натаніель Г’юз[d][10] Кэры Лэнгстан[d][10] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, празаік, драматург |
Гады творчасьці | 1926–64 |
Мова | ангельская мова[11][12] |
Узнагароды | |
Close
Г’юз пакінуў надзвычай багатую спадчыну ў самых розных жанрах: паэзія, раман, аўтабіяграфічная проза, апавяданьні, п’есы. Ён супрацоўнічаў з газэтамі, часта публікуючы там сэрыі сатырычных нарысаў, у якіх галоўнай дзеючай асобай зьяўляецца чарнаскуры гараджанін Сымпл (па-ангельску: Simple).