Крывічы
славянскае племя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Крывічы́ (крэвы, магчыма скрэвы[1]) — буйная старажытнабеларуская этнапалітычная супольнасьць пэрыяду Сярэднявечча, якая займала тэрыторыі ад верхняга Панямоньня, сярэдняга ды верхняга Прыдзьвіньня, верхняга Падняпроўя і Паволжа, а таксама басэйны рэк Вялікай і Ловаці.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Крывічы (неадназначнасьць).
Паводле зьвестак розных пісьмовых крыніцаў, крывічам належалі тэрыторыі, дзе пазьней утварыліся Полацкае, Смаленскае і Пскоўскае княствы. Крывічы — асноўная этнаўтваральная адзінка беларусаў.