Клайпеда
места ў Летуве / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кла́йпеда (лет. Klaipėda, ням. Memel, мянушка: Uostamiestis — «партовае места») — трэцяе паводле велічыні места Летувы пасьля Вільні і Коўна, на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора пры Курскай затоцы. Адміністрацыйны цэнтар Клайпедзкага павету і Клайпедзкага мескага раёну. Найбуйнейшы порт Летувы, які не замярзае, і адзін з найбуйнейшых партоў у Балтыйскім моры.
Клайпеда лац. Kłajpieda | |||||
лет. Klaipėda | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1252 | ||||
Места з: | 1254 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Клайпедзкі | ||||
Раён: | Клайпедзкі мясцовы | ||||
Мэр: | Arvydas Vaitkus[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 846 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-91001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°42′45″ пн. ш. 21°8′6″ у. д. | ||||
Клайпеда | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.klaipeda.lt |
Клайпеда (Мэмэль) і прылеглыя да яе землі маюць асобную ад Летувы гісторыю. Да 1525 году Мэмэль належаў рыцарам Тэўтонскага ордэна, да 1923 году — Нямецкай імпэрыі, што адбілася на архітэктурным абліччы места. У сілу сваёй гісторыі, этнічнае і моўнае аблічча Клайпеды традыцыйна носіць шматнацыянальны характар. Апроч летувісаў, тут жыве значная колькасьць расейцаў. Насельніцтва Клайпеды скарацілася ў значнай ступені празь перамяшчэньне часткі жыхароў у прадмесьці: у 1992 годзе ў месьце жыло 207 100 чалавек, у 2014 годзе — 157 350 чалавек, але апошнім часам насельніцтва зноў расьце. Каля Клайпеды знаходзяцца папулярныя курорты, як то Ніда на поўдзень ад места й Паланга на поўначы.