Карэйскі каляндар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Карэйскі каляндар — традыцыйны месяцова-сонечны каляндар, які, як і іншыя традыцыйныя календары ўсходне-азіяцкіх краінаў, быў заснаваны на кітайскім календары. Даты вылічваюцца з мэрыдыяну Карэі, а рытуалы і сьвяты календара заснаваныя на карэйскай культуры.
Грэгарыянскі каляндар быў афіцыйна прыняты ў 1895 годзе, але традыцыйныя сьвяты і сьветаўспрыманьне старых пакаленьняў усё яшчэ заснаваныя на старым календары.[1] Найбуйнейшым сьвятам ў Карэі цяпер зьяўляецца Сэолнаал, першы дзень традыцыйнага карэйскага Новага году. Іншымі важнымі сьвятамі зьўляюцца Дэборэўм, таксама вядомы як Барэўмдаал (першая поўня), Дана (сьвята вясны) і Часэк (сьвята жніва).