Дон Жуан (Байран)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дон Жуан» (па-ангельску: Don Juan) — сатырычная паэма[1], напісаная Джорджам Горданам Байранам на аснове легенды пра Дон Жуана, якую Байран перайначыў, паказваючы Жуана ня ў вобразе бабніка, а ў якасьці асобы, якая лёгка спакушаецца жанчынамі. Сучасныя крытыкі лічаць гэты твор найлепшым байранавым шэдэўрам. Пісьменьнік скончыў 16 песьняў (кантонаў), пакінуўшы незавершуную сямнаццатую незадоўга да сваёй сьмерці ў 1824. Байран сьцьвярджаў, што падчас напісаньня паэмы ён ня меў аніякае думкі наконт падзеяў, якія мусяць адбыцца ў наступных частках.
Quick Facts Жанр:, Аўтар: ...
Дон Жуан | |
Don Juan | |
Жанр: | паэма |
---|---|
Аўтар: | Джордж Гордан Байран |
Мова арыгіналу: | ангельская |
Год напісаньня: | 1818—1824 |
Публікацыя: | 26 сакавіка 1824 |
Пераклад на беларускую: | Уладзімер Скарынкін |
Папярэдні твор: | Childe Harold's Pilgrimage[d] |
Наступны твор: | Mazeppa[d] |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
Close
Калі першыя дзьве кантоны былі ананімна апублікаваныя ў 1819, паэма была раскрытыкаваная за свой амаральны зьмест, хоць разам з тым мела ашаламляючы посьпех.