Гуманізм
школа філязофскай думкі, якая падкрэсьлівае каштоўнасьць чалавека / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гуманізм (па-лацінску: humanitas — чалавецтва, humanus — гуманны, homo — чалавек) — філязофская плынь, якая ставіць чалавека на першы плян, аддае перавагу крытычнаму мысьленьню і доказам, ніж прыняцьцю догматаў альбо забабонаў.
Паняцьцё гуманізму ў суцэльным выглядзе ўпершыню зьявілася ў эпоху Адраджэньня. Да таго часу чалавецтва назапасіла даволі значныя здабыткі ў культуры, мастацтве, натуральных і сацыяльных навуках. Гэты рух супярэчыў нормам жыцьця Сярэднявечча зь яго жорсткасьцю адно да аднаго, да прыроды, міждзяржаўнымі канфліктамі. Такім чынам у гісторыі чалавецтва зьявілася новая ідэалёгія, якая стала адстойваць лепшыя бакі ў адносінах паміж людзьма, якая адмаўляла няроўнасьць людзей у фінансавых, маёмасных і іншых адносінах. Ідэя гуманізму ляжыць у замацаваньні нормаў грамадзяніна ў грамадзтве. Прыхільнікі ідэалёгіі былі прыхільнікамі вызваленьня грамадзтва ад рабскага і фэадальнага спосабаў мысьленьня. Далей паняцьцё гуманізму распаўсюдзілася на міжнацыянальныя, міжрасавыя і міждзяржаўныя адносіны людзей. Шматлікія тэзісы, якія адстойваў гуманізм, знайшлі ўвасабленьне ў рэлігійных вучэннях розных народаў сьвету. Напрыклад, некаторыя з гуманістычных тэзісаў былі адлюстраваны ў Бібліі.
Заснавальнікам ідэалёгіі прынята лічыць Франчэска Пэтрарку.