Граф
гістарычны нямецкі тытул / From Wikipedia, the free encyclopedia
Граф, грап[1] (ад па-нямецку: graf, gravo, gravio «правадыр»; па-польску: hrabia; па-ангельску: earl, count; па-француску: marquis, comte ад па-лацінску: comes — «спадарожнік») — каралеўская службовая асоба ў IX—XV стагоддзях у Заходняй Эўропы[2]. З XV стагодзьдзя — ганаровы шляхецкі тытул[3].
У гіерархіі шляхецкіх тытулаў граф стаіць вышэй за шэвалье, барона і віконта, але ніжэй за маркіза, герцага, вялікага герцага й прынца.
Тытул графа быў вядомы і ў Вялікім Княства Літоўскім. У старабеларускую мову слова «граф» увайшло як «кграбя», «грабя», «кграбе», «крабя», «кграфъ», «кгрофъ»[4].