Грамадзянская вайна ў ЗША
вайна між Поўднем і Поўначчу ў 1861—1865 роках / From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадзянская вайна ў ЗША (па-ангельску: American Civil War) 1861—1865 гадоў — грамадзянская вайна ў Злучаных Штатах Амэрыкі паміж адзінацацьцю рабаўладальніцкімі штатамі Поўдня, якія ўтварылі Канфэдэрацыю, і штатамі Поўначы пры падтрымцы вольных і памежных рабаўладальніцкіх штатаў. Вайна завяршылася перамогай паўночных штатаў і ўвядзеньнем 13-й папраўкі[1], якая забараняла рабства. Чыньнікі, якія прывялі да вайны, былі часткова вырашаны разам з заканчэньнем вайны, нягледзячы на тое, што іншыя засталіся нявырашанымі.
Грамадзянская вайна ў ЗША | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Бітва пры Гетысбургу | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
ЗША | КША | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Абрагам Лінкальн Эдўін Стэнтан Уліс Грант Ўільям Шэрман Ўінфілд Скот | Джэфэрсан Дэвіс Джуда Бэнджамін Робэрт Лі Джозэф Джонсан П’ер Барэгар | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
2,1 мільёну чалавек | 1,064 мільёну чалавек | ||||||||
Страты | |||||||||
360 тысяч забітых 275,2 тысяч параненых | 260 тысяч забітых 137 тысяч параненых | ||||||||
Агульныя страты | |||||||||
620 тысяч забітых больш за 412 тысяч параненых | |||||||||
На прэзыдэнцкіх выбарах 1860 году, Рэспубліканская партыя, на чале з Абрагамам Лінкальнам, выступіла супраць пашырэньня рабства за межы штатаў, у якіх яно ўжо існуе. Рэспубліканцы рашуча выступалі за ідэі нацыяналізму, таму, паводле іхнай плятформы, яны асудзілі пагрозу разьяднанасьці як прызнаньне ў здрадзе. Пасьля перамогі рэспубліканцаў на выбарах, але перш чым новая адміністрацыя заступіла на службу 4 сакавіка 1861 году, сем паўднёвых штатаў заявілі аб сваім аддзяленьні й аб’ядналіся ў Канфэдэрацыю Штатаў Амэрыкі. Абедзьве адміністрацыі, то бок адміністрацыя сыходзячага прэзыдэнта Джэймза Б’юкенэна й новая адміністрацыя Лінкальна, адпрэчылі законнасьць аддзяленьня, палічыўшы, што гэтае ёсьць паўстаньне. Астатнія восем рабаўладальніцкіх штатаў адхілілі заклікі да аддзяленьня ад ЗША. Ні адзін замежны ўрад не прызнаў законнасьці Канфэдэрацыі.
Ваенныя дзеяньні пачаліся 12 красавіка 1861 году, калі войскі Канфэдэрацыі абстралялі амэрыканскія ваенныя ўстаноўкі на форце Самтэр у Паўднёвай Караліне. Лінкальн у сваю чаргу выступіў за стварэньне добраахвотніцкага войска, якое было бы складзена з вайсковага кантынгента ад кожнага штата, каб вярнуць у склад ЗША паўсталыя штаты. Абодвы бакі правялі мабілізацыю, аднак войска паўночнікаў захапіла кантроль над памежнымі штатамі ў самым пачатку вайны й усталявала марскую блякаду Поўдня.
Грамадзянская вайна ў ЗША была адной зь першых сапраўдных прамысловых войнаў. Выкарыстаньне чыгункі, тэлеграфа, параходаў, а, таксама, масавая вытворчасьць зброі было вельмі шырока прадстаўлена ў ваенны час. Практыка татальнай вайны, распрацаваная Ўільямам Шэрманам ў Джорджыі, экспэрымэнтальнае выкарыстаньне папярэдніка кулямёта й пазыцыйнай вайна вакол Пецярбургу, усё гэтае было выкарыстана за некалькі дзясяткаў гадоў да пачатку Першай сусьветнай вайны ў Эўропе. Гэтая вайна застаецца самай сьмяротнай вайной у амэрыканскай гісторыі, у выніку якой загінулі, паводле ацэнак, 750 тысячаў жаўнераў[2] і нявызначаная колькасьць ахвяраў сярод грамадзянскага насельніцтва. Сацыяльныя, палітычныя, эканамічныя й расавыя праблемы вайны канчаткова сфармавалі эпохі рэканструкцыі, якая доўжылася да 1877 году.