Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя сьпісы
службовая старонка праекту Вікімэдыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гэтая старонка прысьвячаецца вызначэньню абраных сьпісаў. Такія сьпісы служаць узорам найлепшай працы ў Вікіпэдыі і маюць адпавядаць крытэрам абраных сьпісаў.
Перад тым, як вылучыць сьпіс на атрыманьне статусу абранага, яго раюць выставіць на рэцэнзію. Намінатар(-ка) мае ў дастатковай ступені валодаць прадметам і крыніцамі, каб справіцца з аспрэчаньнем у ходзе вылучэньня. Вылучэньне варта ўзгадніць з асноўнымі аўтарамі сьпісу, калі намінатар(-ка) не належыць да іх ліку. Ад намінатар(-кі) чакаюць станоўчага адказу на канструктыўную крытыку і прыкладаньня намаганьняў да хуткага вырашэньня пярэчаньняў. Сьпіс ня мае адначасова быць на рэцэнзіі. |
Якасны зьмест: Дапаможныя сродкі:
Зьвязаныя матэрыялы: |
Вылучэньне
- Папярэдне мэтазгоднасьць вылучэньня сьпісу ў абраныя раюць абмеркаваць з удзельнік(-ц-)амі адпаведнага тэматычнага праекту і партала аб з найбольш актыўнымі рэдактарамі артыкула.
Для вылучэньня сьпісу варта стварыць падстаронку выгляду [[Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя сьпісы/Назва сьпісу]], дзе «Назва сьпісу» — назва артыкула, які вылучаюць (увесьці ў поле ніжэй і націснуць кнопку «Стварыць»), а пасьля:
- Коратка (1—2 сказамі) апішыце яе і падпішыцеся: ~~~~.
- Стварыўшы падстаронку, запішыце яе ў ніжэйпрыведзеную табліцу ў разьдзеле «Кандыдаты». Пазначце дату вылучэньня і дайце спасылку на падстаронку.
- У сам артыкул устаўце шаблён {{Кандыдат у абраныя сьпісы}}.
- Калі вылучаеце артыкул, напісаны пераважна вамі, пазначце гэта.
- Варта вылучаць толькі адзін сьпіс адначасова і пачакаць водгукаў, бо крытыка аб адным артыкуле можа тычыцца і іншых.
- Калі сьпіс ужо вылучалі ў абраныя, але ня выбралі, яго варта паўторна вылучаць толькі пасьля дапрацоўкі, праведзенай з улікам кожнай выказанай у ходзе абмеркаваньня заўвагі. Пры паўторным вылучэньні варта скарыстаць наяўную падстаронку вылучэньня сьпісу, прыбраўшы папярэдняе абмеркаваньне ў архіў падстаронкі і пазначыўшы спасылку на яго.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце сьпіс цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце істотныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул або прадмет артыкула не цікавыя вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» ёсьць неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу сьпісу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар(-ка) прывязаны(-ая) да свайго твору, таму рэзкія і неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго(-е). Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.