Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня — парлямэнт Рэспублікі Беларусь, які быў абраны ў 1995 годзе. Лічыцца апошнім дэмакратычна абраным беларускім парлямэнтам[1]. Парлямэнт пачаў працу 9 студзеня 1996 году. Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету 13 скліканьня былі спыненыя 27 лістапада 1996 году пасьля таго, як прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў Закон «Аб спыненьні паўнамоцтваў Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня»[2][3].