Барабан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бараба́н, таксама бу́бен — ударны музычны інструмэнт. У залежнасьці ад канструкцыі, адносіцца да мэмбранафонаў або ідыяфонаў. Распаўсюджаны ў большасьці народаў.
- Гэта артыкул пра інструмэнт у выглядзе шырокага цыліндру. Калі вам патрэбны артыкул пра ударны музычны інструмэнт у выглядзе абцягнутага абруча, глядзіце артыкул Бубен (абцягнуты абруч).
Мэмбранныя барабаны складаюцца з пустога корпусу-рэзанатару пэўнай формы або рамы, на якія нацягнутыя скураныя або плястыкавыя мэмбраны. Адносная вышыня гуку можа рэгулявацца ступеньню нацягненьня мэмбранаў. Шчылінная барабаны маюць іншую канструкцыю, без мэмбранаў. Корпус барабану робіцца з драўніны, мэталу (сталі, латуні), акрылавага плястыку[1], або нават з гліны[lower-alpha 1].
Гук атрымліваюць ударам па мэмбране драўлянай калатушкай зь мяккай канцавінай, палачкай, рукамі, а часам і церцем[2]. Для выкарыстаньня адначасова некалькіх інструмэнтаў барабаны зьбіраюцца ва ўдарную ўстаноўку.