Адам Міцкевіч
беларуска-польскі паэт беларускага паходжаньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ада́м Бэрна́рд Міцке́віч (польск. Adam Bernard Mickiewicz; 24 сьнежня 1798, фальварак Завосьсе Наваградзкага павету Літоўскай губэрні, сёньня — Баранавіцкі раён Берасьцейскай вобласьці, у некаторых крыніцах Наваградак[lower-alpha 1], Расейская імпэрыя — 26 лістапада 1855, Канстантынопаль, Асманская імпэрыя (сёньня — Стамбул, Турэччына)[7][8] — беларуска-польскі паэт беларускага паходжаньня[9][10], палітычны публіцыст і дзяяч нацыянальна-вызвольнага польскага руху, быў сябрам Таварыства філяматаў. Некаторымі зь беларускіх літаратараў Міцкевіч вызнаецца як адзін з пачынальнікаў новае беларускае літаратуры[11] і беларускім польскамоўным паэтам[12]. Вядомы перадусім сваімі балядамі, паэтычнымі апавяданьнямі — паэмы «Дзяды» і паэтычная эпапэя «Пан Тадэвуш», прызнаныя апошнім вялікім эпасам шляхецкай культуры. Сярод іншых уплывовых твораў Міцкевіча вылучаюцца паэмы «Конрад Валенрод» і «Гражына». Нацыянальны паэт Беларусі, Польшчы, Летувы.
Адам Міцкевіч | |
па-польску: Adam Bernard Mickiewicz | |
Адам Міцкевіч, дагэратып 1842 году | |
Герб «Порай» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Adam Bernard Mickiewicz |
Нарадзіўся | 24 сьнежня 1798(1798-12-24)[1][2][3][…] Завосьсе або Наваградак, Наваградзкі павет, Літоўская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памёр | 26 лістапада 1855(1855-11-26)[2][3][4][…] (56 гадоў) Канстантынопаль, Асманская імпэрыя |
Пахаваны | |
Род | Міцкевічы |
Бацькі | Мікалай Міцкевіч Барбара з Маеўскіх |
Жонка | Цэліна Шыманоўская |
Дзеці | Марыя, Гэлена, Уладзіслаў, Юзэф, Аляксандар, Ян |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, палітычны публіцыст |
Гады творчасьці | 1818 — 1855 |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | верш, баляда, паэма |
Мова | польская мова[5] |
Значныя творы | Пан Тадэвуш Дзяды Ода да маладосьці Рамантычнасьць Крымскія санэты Reduta Ordona |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Творы на сайце Knihi.com | |
За сваю антыўрадавую палітычную дзейнасьць Адам Міцкевіч правёў у высылцы ў цэнтральнай Расеі пяць гадоў, пакінуў Расейскую імпэрыю ў 1829 годзе і правёў рэшту свайго жыцьця ў выгнаньні, першапачаткова асеўшы ў Рыме, потым перабраўшыся ў Парыж, дзе ён стаў прафэсарам славянскай літаратуры ў «Калеж дэ Франс». У Парыжы сустракаўся з Фрыдэрыкам Шапэнам. Памёр у Канстантынопалі, куды ён прыехаў дапамагаць ў арганізацыі польскіх войскаў дзеля барацьбы з Расейскай імпэрыяй у Крымскай вайне. Яго парэшткі пазьней былі перавезеныя ў Вавэльскі касьцёл у Кракаве.