Steam
сыстэма лічбавай дыстрыбуцыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Steam» (Стім, альбо Стым) — сэрвіс лічбавага распаўсюджваньня кампутарных гульняў і праграмаў, які належыць кампаніі «Valve», вядомаму распрацоўніку кампутарных гульняў. «Steam» выконвае функцыі службы актывацыі, загрузкі празь Інтэрнэт, аўтаматычных абнаўленьняў і навін для гульняў як самой «Valve», так і іншых распрацоўнікаў па дамове зь «Valve», такіх як «Epic Games», «THQ», «2K Games», «Activision», «Capcom», «Codemasters», «Eidos Interactive», «1С», «GSC Game World», «id Software», «SEGA», «Atari», «Rockstar Games», «Telltale Games», «Ubisoft», «Bethesda Softworks», «Paradox Interactive» і многіх іншых фірмаў, якія аформілі кантракт на дыстрыбуцыю.
Па стане на восень 2015 года празь Steam распаўсюджваецца каля 6 500 гульняў для апэрацыйнай сыстэмы «Microsoft Windows», звыш 2 300 гульняў для «OS X» і звыш 1 500 гульняў для «Linux»[1], на якія дзейнічаюць штодзенныя і «сяродтыднёвыя» зніжкі, а таксама зніжкі на выходныя дні. Колькасьць актыўных уліковых запісаў «Steam» перавышае 125 мілёнаў[2]. Поўны сьпіс выдаўцоў і распрацоўнікаў, якія супрацоўнічаюць зь сэрвісам, разьмешчаны ў адкрытым доступе на сайце «Steam».
Першапачаткова распаўсюджваліся толькі гульні, трэйлеры і мадыфікацыі да іх, аднак у «Valve» некалькі разоў заяўлялі, што ў далейшым плянуюць пашырыць спэцыялізацыю сэрвісу, пачаўшы распаўсюд празь яго музыкі і паўнамэтражных фільмаў.