Яганэс Вільгельм Енсэн
дацкі пісьменьнік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Яганэс Вільгельм Енсэн (па-дацку: Johannes Vilhelm Jensen; 20 студзеня 1873 — 25 лістапада 1950) — дацкі пісьменьнік і паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1944).
Quick Facts Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Яганэс Вільгельм Енсэн | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 студзеня 1873(1873-01-20)[1][2][3][…] |
Памёр | 25 лістапада 1950(1950-11-25)[5][1][2][…] (77 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Ганс Енсэн[d] Marie Kirstine Jensen[d] |
Сужэнец | Else Marie Ulrik[d] |
Дзеці | Villum Jensen[d], Jens Jensen[d] і Emmerik Jensen[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, навэліст, эсэіст, перакладчык, журналіст, калюмніст, карэспандэнт, скульптар |
Мова | дацкая[6] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Close
Ёганэс Вільгельм Енсэн нарадзіўся 20 студзеня 1873 ў г. Фарсе ў паўночнай частцы Ютляндзкай паўвыспы, у сям’і вэтэрынарнага ўрача, зьбіральніка народнага фальклёру, які таксама займаўся антрапалёгіяй і гісторыяй. Любоў да кніг бацька прышчапіў дзецям змалку: з адзінаццаці чацьвёра сталі пісьменьнікамі.
У 1944 годзе становіцца ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры «За рэдкую сілу і багацьце паэтычнага ўяўленьня ў спалучэньні з інтэлектуальнай дапытлівасьцю і самабытнасьцю творчага стылю».
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[7].