Эрыс (карлікавая плянэта)
From Wikipedia, the free encyclopedia
136199 Эры́с (па-лацінску: Eris; раней выкарыстоўваліся часавыя назвы: афіцыйнае — 2003 UB313, неафіцыйныя — Ксэ́на, Зэ́на (па-ангельску: Xena) і Лі́ла (па-ангельску: Lilah); сымбаль: )[1] — карлікавая плянэта, транснэптунавы аб’ект, які, паводле дадзеных астраномаў з Палямарскай абсэрваторыі (Каліфорнія), мае большы памер, чым Плютон, які да 24 жніўня 2006 году лічыўся плянэтай (раней меркавалася, што аб’ект можа быць нават буйней за Мэркурый). Першаадкрывальнікі, а ўсьлед за імі НАСА і некаторыя СМІ абвясьцілі гэты аб’ект дзясятай плянэтай Сонечнай сыстэмы, аднак 24 жніўня 2006 году МАЗ зацьвердзіў азначэньне плянэты, па якім 2003 UB313 не зьяўляецца такой. Аб’ект быў аднесены да разраду «карлікавых плянэт».
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Эрыс.
|
Гэты аб’ект ня варта блытаць зь іншымі буйнымі транснэптунавымі аб’ектамі, у прыватнасьці з Сэднай і 2003 EL61.