Эндзі Ўоргал
маляр, рэжысэр ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́ндзі Ўо́ргал (па-ангельску: Andy Warhol, сапраўднае імя Андрэй Варгола, па-славацку: Andrej Varhola; 6 жніўня 1928, Пітсбург, ЗША — 22 лютага 1987, Нью-Ёрк, ЗША) — прадстаўнік поп-арту і сучаснай культуры ўвогуле. Эндзі Ўоргал вядомы дзякуючы сэрыі кампазыцыяў зь вялікім калярыстычным кантрастам, для стварэньня якіх выкарыстоўваў тэхніку трафарэтнага друку. Праз гэты мэтад былі створаныя кампазыцыі звычайнай амэрыканскай лядоўні, банкі колы ці таматнага супу Campbell, звычайных прадметаў, напрыклад, бананаў, сурвэтак і іншых. Трафарэтны друк дапамог стварыць Ўоргалу партрэты вядомых людзей, такіх як: Мэрылін Манро, Элвіса Прэсьлі, Жаклін Кенэдзі, Марлона Брандо, Элізабэт Тэйлар, а таксама стварыў Мао Цзэ-дуна і Леніна. Эндзі Ўоргал асэнсоўваў усё, што маляваў, беспрадметна і бязь лішніх эмоцыяў. Таматны суп і даляравая банкнота мелі для яго аднолькавую вартасьць зь людзьмі, якіх ён маляваў.
Эндзі Ўоргал | |
Эндзі Ўоргал з Арчы, фатаздымак Джэка Мітчэла, 1973 год | |
Імя пры нараджэньні | Андрэй Варгола |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 жніўня 1928 |
Месца нараджэньня | Пітсбург, ЗША |
Дата сьмерці | 22 лютага 1987 (58 гадоў) |
Месца сьмерці | Нью-Ёрк, ЗША |
Прычына сьмерці | Арытмія |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мастацтва, кіно |
Навуковая сфэра | гравюра[d], малярства[2], фільм[2], графіка[d][2], дызайн[2] і поп-арт[d][2] |
Жанры | партрэтнае маляваньне[d][3][4], натурморт[d][3][4] і партрэт[4] |
Плынь | поп-арт |
Працы | «Дзяўчыны з Чэлсі» (1966), «Таматны суп Campbell» (1962) |
Сайт | warhol.org (анг.) |
Подпіс | |
Ўоргал быў прадметам шматлікіх рэтраспэктыўных выставаў, кнігаў, мастацкіх і дакумэнтальных фільмаў. Ён прыдумаў шырока выкарыстоўваемы выраз «15 хвілінная слава». Многія зь ягоных твораў зьяўляюцца калекцыйнымі і вельмі каштоўнымі. Самы высокі кошт, калі-небудзь заплачаны за карціну Ўоргала, складае 100 млн даляраў, гэта было палатно пад назвай «Восем Элвісаў», створанае ў 1963 годзе. Гэтая купля была ўзгадана ў 2009 годзе ў артыкуле часопіса The Economist, які апісаў Ўоргала як «лідэра на рынку мастацтва»[5]. Працы Ўоргала ўваходзяць у сьпіс самых дарагіх карцінаў, якія былі калі-небудзь прададзеныя.