Шляхецкая сядзіба
польскі шляхецкі двор / From Wikipedia, the free encyclopedia
Двор шляхе́цкі, сядзіба — вясковы жылы дом шляхты. Форма, якая склалася ў польскай і літоўскай архітэктуры ў пэрыяд Адраджэньня, захавалася да 1920-х гг. Шляхецкія сядзібы знаходзяцца ў асноўным на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, а цяпер на тэрыторыі шасьці краінаў: у Польшчы, у Беларусі, у Летуве, у Латвіі, ва Ўкраіне і ў заходняй частцы Расеі (у асноўным — Смаленшчына). На тэрыторыі сучаснай Польшчы захавалася толькі 2,8 тыс. фальваркаў (з 12 тыс. на гэтай жа тэрыторыі да Другой сусьветнай вайны), зь іх 2 тыс. знаходзяцца ў руінах. З 4 тысячаў толькі каля 250 сядзіб захавалася на тэрыторыі Віленшчыны, Заходняй Беларусі, Заходняй Украіны, якія ўваходзілі да складу міжваеннай Польшчы. На ўсход ад рыскай мяжы захаваліся толькі некалькі дзясяткаў сядзібаў, і тое большасьць зь іх у руінах.