Частасьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ча́стасьць[1][2][3][4], часьціня́[5] (частата́) — фізычная велічыня, характарыстыка ўсякіх працэсаў, якія паўтараюцца рэгулярна. Частасьць паказвае, колькі пэрыядаў працэсу адбываецца за адзінку часу. Вымяраецца ў гэрцах.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Частасьць (неадназначнасьць).
Да рэгулярных працэсаў належаць як пэрыядычныя (ваганьні, вярчэньні), так і выпадковыя працэсы, якія адбываюцца непэрыядычна, аднак з пэўнай заканамернасьцю. Частасьць — адна з асноўных характарыстык шматлікіх працэсаў у прыродзе і тэхніцы. Частасьць гукавой хвалі ўспрымаецца чалавечым вухам як тон, частасьць электрамагнітнай хвалі сьветлавога дыяпазону ўспрымаецца чалавечым вокам як колер.