Фрэска
малярская тэхніка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фрэ́ска (ад італ. affresco — сьвежы), афрэска — жывапіс па сырой тынкоўцы, адна з тэхнік росьпісу муроў, супрацьлегласьць al secco (росьпісу па сухому). Пры высыханьні вапны, што ўтрымліваецца ў тынкоўкі, утвараецца тонкая празрыстая кальцыевая плёнка, якая робіць фрэску даўгавечнай.
У цяперашні час тэрмінам «фрэска» могуць называць любы насьценны жывапіс, незалежна ад яе тэхнікі (al secco, тэмпэра, жывапіс алейнымі, акрылавыя фарбамі і г. д.). Для абазначэньня непасрэднай тэхнікі фрэскі часам выкарыстоўваюць найменьне «буон фрэска» або «чыстая фрэска». Упершыню гэты тэрмін зьявіўся ў трактаце італьянскага мастака Чэніна Чэніні (1437). Часам па ўжо сухой фрэсцы пішуць тэмпэрай.