Тоомпэа
пагорак у Таліне (Эстонія) / From Wikipedia, the free encyclopedia
То́омпэа (ад ням. Domberg — «катэдральны ўзгорак») — вапняковы холм у цэнтральнай частцы Таліну (Эстонія). Гэта працяглае плято памерамі прыкладна 400×250 мэтраў, плошчай 7 га і вышэйшае на 20—30 м за вакольную тэрыторыю. У фальклёры пагорак вядомы як курган над магілай Калева, узьведзены ягонай смуткуючай жонкай.
Мінуўшчына Тоомпэа шчыльна зьвязаная з гісторыяй уладароў Эстоніі[1]. У цяперашні час тут разьмяшчаюцца ўрад і парлямэнт Эстоніі, якіх часта таксама называюць проста Тоомпэа[2].
На паўднёва-заходняй ускраіне пагорку знаходзіцца замак Тоомпэа зь вежай Гэрмана. Гэтая вежа са сьцягам Эстоніі — адзін з найбольш вядомых сымбаляў Эстоніі[3].