Сэбастыян Фэтэль
нямецкі гоначнік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэба́стыян Фэ́тэль (па-нямецку: Sebastian Vettel; нар. 3 ліпеня 1987, Гэпэнгайм) — гоначнік Формулы-1 (2007—2022), адзін з найпасьпяховейшых гоначнікаў Формулы-1. Чатырохразовы чэмпіён сьвету (2010, 2011, 2012, 2013), наймаладзейшы чэмпіён сьвету, трэці паводле колькасьці перамог у Гран-Пры (53) і подыюмаў (122), чацьверты паводле колькасьці першых месцаў у клясыфікацыі (57).
Сэбастыян Фэтэль | |
Нарадзіўся | 3 ліпеня 1987(1987-07-03)[1][2][3] (36 гадоў)
|
---|---|
Грамадзянства | |
Каманда | Рэд Бул Рэйсінг, Фэрары[d], BMW Sauber[d], Скудэрыя Тора Роса[d] і Aston Martin Racing[d] |
Удзелаў | 299[4] і 308[4] |
Перамогаў | 53[4] |
П’едэсталаў | 122[4] |
Пунктаў | 3098[4] |
Стартавых лідэрстваў | 57[4] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
sebastianvettel.de (ням.) (анг.) |
Дэбютаваў у Формуле-1 у 2007 годзе на Гран-пры ЗША, замяніўшы Робэрта Кубіцу ў камандзе BMW-Sauber. Пасьля ганяў за каманды Toro Rosso, Red Bull, Ferrari і Aston Martin. Менавіта ў камандзе Red Bull ён заваяваў чатыры чэмпіёнскія тытулы запар, першы зь якіх прынёс яму статус наймаладзейшага чэмпіёна Формулы-1. А ў сэзоне 2013 року Сэбастыян Фэтэль паставіў рэкорд у 9 запар перамог у Гран-Пры.