Заходняя Нямеччына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Захо́дняя Няме́ччына (па-нямецку: Westdeutschland) — агульнапрыняты назоў Фэдэратыўнае Рэспублікі Нямеччына ў пэрыяд з 7 верасьня 1949 году (заснаваньне дзяржавы на тэрыторыі Трызоніі) да 3 кастрычніка 1990 году (уваходжаньне ў склад ФРН Нямецкай Дэмакратычнае Рэспублікі і Заходняга Бэрліну). Плошча краіны складала 248 577 км², колькасьць насельніцтва ў 1990 годзе дасягнула 63 254 000 чалавек.
- Гэта артыкул пра Фэдэратыўную Рэспубліку Нямеччына ў 1949—1990 гадох. Калі вам патрэбны артыкул пра сучасную дзяржаву, глядзіце артыкул Нямеччына.