Сьпіс сысуноў Малдовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сьпіс сысуноў Малдовы зьмяшчае пералік з 75 відаў, зарэгістраваных на тэрыторыі Малдовы ў адпаведнасьці з МСАП, у тым ліку 5 натуралізаваных (аксыс (Axis axis), даніелька (Dama dama), янотападобны сабака (Nyctereutes procyonoides), андатра (Ondatra zibethicus), пацук шэры (Rattus norvegicus)), 4 рэгіянальна вымерлы[ (бабёр звычайны (Castor fiber), эўрапейская норка (Mustela lutreola), сайга (Saiga tatarica), мядзьведзь буры (Ursus arctos)). Сьпіс не зьмяшчае свойскія і выпадковыя віды. Сьпіс налічвае 14 відаў атрада драпежныя (Carnivora), 7 — атрада парнакапытныя (Artiodactyla), 17 — рукакрылыя (Chiroptera), 9 — мошкаедныя (Eulipothyphla), 1 — зайцападобныя (Lagomorpha) і 27 відаў з атрада грызуны (Rodentia). Жывёлы жывуць у стэпах, лесастэпах, нешматлікіх лясных участках.
Ахоўныя статусы: LC (Least concern) — віды пад найменшай пагрозай, NT (Near threatened) — стан, блізкі да пагрозлівага, VU (Vulnerable) — у рызыкоўным стане, EN (Endangered) — пад пагрозай выміраньня, CR (Critically endangered) — на грані выміраньня.