Стары замак (Штутгарт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Стары замак (па-нямецку: Altes Schloss) — рэзыдэнцыя кіраўнікоў Вюртэмбэрскага дому ў цэнтры Штутгарту (Нямеччына).
Першае ўмацаванае збудаваньне было пабудавана ўжо ў 950 годзе, з XIV стагодзьдзя фартэцыя зрабілася рэзыдэнцыяй графаў Вюртэмбэрскіх. Пры герцагах Крыстафе і Людвігу ў 1553—1578 гадох будынак быў перабудаваны ў замак. Падчас Другой сусьветнай вайны замак быў значна разбураны, рэстаўрацыйныя работы праходзілі да 1971 году. Сёньня ў замку месьціцца Музэй Вюртэмбэргу.