Снукер
більярдная гульня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сну́кер — адна з адменаў більярду. У снукер гуляюць на стале, які пакрыты, як правіла, зялёным сукном, з чатырма лузамі, якія разьмешчаны ў кожным з вуглоў, і дзьвюма лузамі, якія разьмешчаны ў сярэдзіне кожнага з доўгіх бартоў і называюцца бакавымі (або сярэднімі). Клясычны стол мае памер 12×6 футаў (3,7×1,8 м). Для гульні выкарыстоўваецца кій і 22 снукерныя шары: адзін біток (белы шар), 15 чырвоных шароў коштам у адзін пункт кожны і 6 шароў розных колераў: жоўты (2 пункты), зялёны (3), карычневы (4), сіні (5), ружовы (6), чорны (7). Гулец выйграе фрэйм, калі набірае больш пунктаў, чым супраціўнік, забіваючы чырвоныя і каляровыя шары з дапамогай бітка. Гулец атрымлівае дадатковыя пункты, калі супраціўнік парушае правілы або памыляецца пры выхадзе са снукеру. Гулец выйграе матч, калі выйграе пэўную колькасьць фрэймаў.
Лічыцца, што снукер быў вынайдзены брытанскімі афіцэрамі ў Індыі. Гульня найбольш папулярная ў ангельскаамоўных краінах, але ў апошні час набывае вялікую папулярнасьць у Кітаі.