Смаленскае княства
фэадальная дзяржава Ўсходняй Эўропы ў 1127—1404 гадах з цэнтрам у Смаленску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Смале́нскае кня́ства — фэадальная дзяржава Ўсходняй Эўропы ў 1127—1404 гадах з цэнтрам у Смаленску.
Quick Facts
Смаленскае княства | ||||
| ||||
| ||||
Афіцыйная мова | старабеларуская | |||
Сталіца | Смаленск | |||
Форма кіраваньня Князь |
манархія Юры Сьвятаславіч (апошні) | |||
Этнічны склад | крывічы | |||
Канфэсійны склад | хрысьціяне | |||
Пісьменнасьць | кірыліца | |||
Валюта | грыўна | |||
Незалежнасьць Заснаваньне |
1127 | |||
Цяпер зьяўляецца часткай | Расея Беларусь |
Close
Займала землі сучаснай Смаленскай вобласьці, часткі Бранскай, Калускай, Маскоўскай і Цьвярской вобласьцяў Расеі, а таксама ўсходнія раёны Віцебскай і Магілёўскай вобласьцяў Беларусі. На землях сучаснай Беларусі месьціліся такія гарады Смаленскага княства, як Ворша, Копысь, Крэчут (Крычаў), Лучын, Амсьціслаў і Прупой (Прапошаск), а таксама воласьці Басея, Вітрына і Мірачыцы[1].