Рыская затока
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ры́ская затока (па-латыску: Rigas juras licis, па-эстонску: Liivi laht) — затока на ўсходзе Балтыйскага мора паміж Латвіяй і Эстоніяй. Часткова аддзеленая ад астатняга мора эстонскім востравам Эзель (Саарэмаа). Найважнейшымі гарадамі ля ўзьбярэжжа Рыскай затокі ёсьць Рыга, Пярну, Юрмала і Саарэмаа. Затока сілкуюцца дзякуючы сьцёку ў ейныя воды такіх рэкаў, як то Дзьвіна (Даўгава), Ліелупэ, Гаўя, Салаца. Сьцёк прэснае вады, які паступае ў Балтыйскае мора, складае толькі 2 адсоткі ягонага аб’ёму[1]. Узімку большая частка або ўся затока час ад часу замярзае. Гэта зьвязана зь нізкай салонасьцю. Зімой па паверхні затокі ходзіць шмат людзей. Самы тоўсты зарэгістраваны слой лёду меў таўшчыню ў 90 сантымэтраў узімку сэзону 1941 і 1942 гадоў[2]. Падлёдны промысел быў традыцыйнай крыніцай зімовае ежы і застаецца звычайным заняткам дасюль. Лёд звычайна растае ў пэрыяд з сакавіка па красавік. У канцы сакавіка 2013 году, калі лёд пачаў раставаць, з крыгаў давялося выратаваць ажно 200 чалавек[3].
Рыская затока | |
Этымалёгія | Рыга |
---|---|
Краіны вадазбору | |
Найб. глыбіня | 67 м |